Аб правядзенні агульнага сходу акцыянераў

Аб'яўленне

аб правядзенні 16.03.2022 года чарговага агульнага сходу акцыянераў ААТ «Гроднапрамбуд»

ААТ «Гроднапрамбуд» паведамляе сваім акцыянерам аб правядзенні 16 сакавіка 2022 года чарговага агульнага сходу акцыянераў.

Павестка:

1.Справаздача генеральнага дырэктара аб выніках работы таварыства за 2021 год і асноўныя напрамкі дзейнасці таварыства на 2022 год.
2.Справаздачы назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Аўдытарскае заключэнне.
3.Зацвярджэнне гадавой фінансавай справаздачы таварыства за 2021 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, парадку размеркавання чыстага прыбытку (страт) за 2021 год. Аб выплаце дывідэндаў.
4.Зацвярджэнне плана выкарыстання прыбытку ў 2022 годзе. 
5.Зацвярджэнне ўмоў матэрыяльнага ўзнагароджання членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
6.Выбары членаў рэвізійнай камісіі.
7.Выбары членаў назіральнага савета.


Сход адбудзецца па месцы знаходжання Таварыства: г.Гродна, пр-кт Касманаўтаў, 52, 5 паверх, актавая зала, пачатак у 15 гадзін.

З праектам рашэння сходу акцыянеры могуць азнаёміцца па ўказаным вышэй адрасе (каб. 207) у працоўныя дні з 09 сакавіка па 15 сакавіка з 13.00 да 17.00ч., а ў дзень правядзення сходу – у актавай зале.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу будзе праводзіцца з 14.00 да 14.45ч. у дзень і па месцы правядзення сходу па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а прадстаўнікоў акцыянераў - па даверанасці.

Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены на падставе звестак рэестра акцыянераў па стане на 09 сакавіка 2022 года.

Назіральны савет ААТ «Гроднапрамбуд»

Размер шрифта Аа Аа Аа
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения