Вынікі ўдзелу прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднапрамбуд" у навагодніх і іншых мерапрыемствах для дзяцей у рамках акцыі ФПБ «ПРАФСАЮЗЫ ДЗЕЦЯМ"».

Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Гроднапрамбуд» на працягу 2021 года брала ўдзел у рэалізацыі дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы дзецям». Прафсаюзным камітэтам былі распрацаваны і ўнесены ў планы работы канкрэтныя мерапрыемствы па рэалізацыі гэтай акцыі, у калектыўным дагаворы замацаваны дадатковыя, у параўнанні з дзейным заканадаўствам, гарантыі і льготы сем'ям работнікаў Таварыства. Прафсаюзным камітэтам праводзілася работа па арганізацыі летняга аздараўлення. У дзіцячым лагеры «Дружба» у летні сезон за 4 змены аздаравіліся 585 дзяцей, з іх 231 - гэта дзеці нашых работнікаў. Сярэдні кошт пуцёўкі ў ДАЛ «Дружба» склаў 583,05 рублёў. Бацькі аплочвалі 10% ад кошту пуцёўкі. Прафсаюзным камітэтам была аказана матэрыяльная дапамога (шматдзетным, маці-адзіночкам) на аздараўленне дзяцей.

Прафсаюзная арганізацыя прыняла актыўны ўдзел у аказанні дапамогі шматдзетным сем'ям да Дня абароны дзяцей (11 300 рублёў), бацькам будучых першакласнікаў на падрыхтоўку дзяцей да школы (21 000 рублёў), бацькоў, якія выхоўваюць,дзяцей-інвалідаў  (9 800 рублёў)

Прафсаюзная арганізацыя прыняла ўдзел у навагоднім этапе акцыі «Прафсаюзы дзецям». За кошт сродкаў прафбюджэту былі набыты падарункі членам прафсаюза, якія выхоўваюць дзяцей да 10 гадоў у колькасці 1800 адзінак на суму 35 600 рублёў. Былі арганізаваны 6 ранішнікаў у Тэатры Лялек.

Прафсаюзная арганізацыя аказвала спонсарскую дапамогу: да Дня абароны дзяцей выдзелена 539,52 руб. на выраб пясочніцы-трансформера і 190,62 руб. для набыцця дэманстрацыйных стэндаў для спецыялізаванагая яслі-сада №5 г. Гродна. На ўмацаванне матэрыяльна- тэхнічнай базы ДЮСШ прафсаюзаў «Нёман» - 5 000,0 руб.

Размер шрифта Аа Аа Аа
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения